Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Простыя словы — вечныя словы

Яўген ВАПА

Апошнія два фельетоны прысвяціў я ціхаму зыходу маёй вясковай краіны шчаслівасці ў абдымкі вечнасці. Дарогі назад няма. Шлях і вектар існавання вызначаны ўжо толькі ў аднабокім парадку. Таму менавіта з такой інтэнсіўнасцю і нават дэпрэсіўнасцю засяроджваю свае думкі і ўспаміны пра вобразы і словы людзей з маёй роднай прасторы. А яны выліваюцца і ўзгадваюцца неспадзявана проста ў любую пару дня і ночы. А словы таксама яшчэ і пахнуць... Пахнуць спеласцю думак, гармоніяй царкоўнага кадзіла і паленых свечак, позіркамі аднавяскоўцаў і іхнімі мудрагелістымі або фальшывымі паводзінамі. Пахнуць каханнямі і трагедыямі чалавечапрыроднага космасу. Пахнуць урэшце сонцам, ветрам, зямлёю, небам, месяцам і зорамі. Усе яны патрэбныя, важныя і бязмежныя. Усе яны, выказаныя на вясковай лавачцы ці ў час святочнага застолля, надалей памятаюцца. Простыя словы, выказаныя разумнымі людзьмі, становяцца вечнымі. З’яўляюцца яны вечным помнікам нашай прысутнасці, але і прамінання. Простыя словы майго пушчанскага кутка — гэта добрыя словы чалавецтва, гуманнасці і неспадзяванага кругавароту лёсу. Простыя словы гэта адзін з фундаментаў кожнай добрай літаратуры ці журналістыкі. Тут першынство выбудоўвае сабе паэзія, якая можа ў некалькіх радках і фразах раскрыць таямніцы касмічнага маштабу, не гаворачы пра далікатнасць, але і набрыняласць эмоцый з двухполюснага дабра і зла. Гэта паэзія простых слоў у спалучэнні з музыкай ці мастацкімі вобразамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF