Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Вечнае развітанне вёскі

Яўген ВАПА

Тыдзень назад пісаў я пра калядоўшчыцусмерць, што не адпускае людзям нават у святочны перыяд. Няйначай адбылося і ў маёй роднай вёсцы, дзе жменька людзей страціла сваю пажылую аднавяскоўку. Аднак гісторыя яе адыходу не адбылася ў цішыні і спакою роднай хаты, але мела вымярэнне, пра якое загаварылі астатнія мясцовыя жыхары. У жанчыны здарыўся інсульт. Прыехаўшая хуткая дапамога неадкладна выклікала з Беластока санітарны верталёт, які неўзабаве прызямліўся на дарозе за маім канцом вёскі. Здаецца, такая сенсацыя як верталёт на дарозе — на канцы пушчанскага свету павінен прыцягнуць увагу і выклікаць зацікаўленасць мясцовых людзей. Звычайная цікавасць павінна была іх падштурхнуць да таго, каб падысці і паглядзець, што ж тут такое вырабляецца. Нічога падобнага не здарылася. Апрача апякункі хворай жанчыны ніхто не паспяшыў паглядзець, як не круці, на нязвычнае прызямленне верталёта. Менавіта перамагла тут насцярожанасць жыхароў памежнай зоны. Адны падумалі, што адбываюцца абучэнні памежнай варты, якая практыкуецца ў пошуках нелегальных уцекачоў праз зялёную мяжу. Мясцовым людзям проста не хочацца мець дачынення з мундзірнымі службамі, у дадатак напэўна ўзброенымі, якія зараз пачнуць ізноў выпытваць, ці не бачылі чужых, ці ездзяць падазроныя машыны і людзі і г.д. Праз сваю цікавасць можна толькі прыдбаць адны клопаты, таму лепей у такой сітуацыі не высоўваць носа з хаты. Другія падумалі, што гэта напэўна прыляцелі тыя ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF