Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Залаты нос

Міраслаў ГРЫКА

Жыў даўно таму вучоны чалавек. У яго быў залаты нос, крэпкая галава і ясны розум. На жаль, ён занадта часта турбаваў яго алкагольнымі выпарваннямі. Ён быў шалапут, гуляка і просты валацуга. Але таксама начны працаголік. Не без падстаў, у рэшце рэшт, стаў несмяротным членам эксклюзіўнага пазачасавага клуба геніяў, якія з’яўляюцца ў кожным пакаленні, але занадта рэдка, каб гэта мела якінебудзь уплыў на лёсы свету. Яго звалі Ціха Браге. Свой жывы нос страціў у дурным мячным паядынку з юным аднагодкам за тое, хто з іх лепшы матэматык. Абодва з іх, аказалася, матэматыкамі былі слабымі. А наш залатаносы муж цікавіўся вышэй за ўсё зоркамі. Ён вывеў астраномію з астралогіі, даючы ёй надзейную навуковую аснову для разумення космасу і самога чалавека, які ўсё ж з’яўляецца яго перыферыйнай часткай. Іншая справа, што з пад абаяння астралагічнага шарлатанства ніколі ён не вызваліўся, так як і сучасны яму Галілей, Капернік і Кеплер ці крыху пазнейшы Ньютан. Яна такая, чалавечая прырода, незалежна ад таго, ці простага чалавека, ці генія, што цёмныя бакі ведаў лучыць са светлымі, адвольна, як і веру з рацыянальным розумам, а таксама эгаістычныя перакананні з аб’ектыўнай праўдай.

Будучы багатым чалавекам, Ціха Браге вырашыў справіць сабе нос з залатой бляхі. Дурэў днём, баламуціў жанчын, кпіў над сабратамі, але ноччу ўзіраўся праз прымітыўны тэлескоп на зоркі. Пэўна, яго залаты нос адлюстроўваў іх мяккае святло, зіхацеўшы ў цемры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF