Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Плакаты завуць і клічуць

Валер САНЬКО

Мінскі Палац мастацтваў. Будзённы восеньскі паказ.

Смех і грэх, горш высмеяць сябе аднапартыйная сістэма не магла, чым наладзіўшы ў Маскве, Навасібірску, Ленінградзе цудоўную выстаўку выдатных савецкіх плакатаў. Нарэшце пакацілася выстаўка па правінцыйных адсталых гарадочках — Кіеве, Ташкенце, Рызе, Тбілісі, Кішынёве, Душанбе, Мінску.

Ідэя выстаўкі актуальная ў дзейны перабудоўны час. Паказаць нясціхную прагрэсіўную хаду савецкай улады праз элементарна простае, нам гадамі паказванае, нагляднае, усім даступнае — плакаты, лозунгі

Аднавяскоўцы Ігар Бадановіч і Аляксей Бялько за гэта лета трэці раз былі ў Мінскім палацы мастацтваў. На гэты раз спяшаліся запісваць, фатаграфаваць. Пэўніліся, мясцовыя беларускія цэнзары не пракапялюшаць усесаюзную і маскоўскую крамолу, прыхлопнуць вераснёўскую выстаўку. На трэцім годзе перабудовы такія плакаты рана паказваць, асабліва ў правінцыях гмахкай краіны. Мінскія цэнзары свяцейшыя за папу рымскага.

Не памыліліся два сябры.

Хаця, на цвярозы розум, выстаўкам не было што хаваць, чаго таіцца. Кожны з вывешаных плакатаў і лозунгаў месяцамі, дзе там, гадамі высвечваўся ў газетах, кнігах, на стэндах, сценках. Зазыўныя поклічы чыталі мільёны, школьнікі і студэнты цытавалі ў кантрольных, на экзаменах, заліках.

Перабудове шырокую дарогу

Таварышы! Будзем верныя ідэалам Кастрычніка, адстаім імя і справу Леніна!

Народныя дэпутаты — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF