Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Надзея з паўднёвага боку

Міра ЛУКША

Надзея Карчэўская. Цяпер у Беластоку. Сяджу насупраць яе ў яе ўнуччынай кватэры і аж не верыцца, што гэтая хрупкая, стрункая жанчына з простай, хаця балючай спінай, якая столькі перажыла ў жыцці, заўсёды з паднятай галавой і ўпартым паглядам, што ўсміхаецца і вуснамі, і вачыма, і кожнай маршчынкай, яшчэ заспявае. Пахавала мужа, унука, а нядаўна сваю трэццю дачку, што спявала ў «Незабудках» — Марылю. «Аднак я такая моцная асоба, што калі нешта ўзнікае на маім шляху, трымаюся і пераадольваю. Гэтае змаганне цягнецца з самога дзяцінства. У мяне было шасцёра братоў ды сястра, дома даводзілася цяжка працаваць. Кончыла я ўсяго пяць класаў школы. Далей мяне не пусцілі ў школу, хаця я добра вучылася...».

Аднойчы, калі жыла ў Жэрчычах, Надзея прыдумала выйсце з усіх сваіх праблем: стварыць гурт. Сабрала ў ім шэсць жанчын. Усе на пенсіі, акрамя адной. Некаторыя з іх былі ўдовамі, некаторыя развяліся. Разам, з песняй, прасцей пераадольваць складанасці. Надзея, знакамітая краўчыха і весялуха, хаця спакутаваная ад хвароб і няшчасцяў — не паддалася!

— Даў мне на старасць Бог крыху лепшае здароўе, добрую памяць і крыху талентаў. Нельга ж закопваць сваіх умеласцей і магчымасцей у зямлю. Рашыла я паварушыцца, — расказвала Надзея ў лютаўскі вечар сем гадоў таму. Сабрала амаль увесь калектыў у сваёй жэрчыцкай хаце, засыпанай снегам. Сяброўкі ледзь сюды дабраліся ў марозны адвячорак! Некаторыя нават апрануліся ў строі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF