Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Асалода жыцця

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Беласточчына багатая на тых, якія ўласнымі рукамі, пры выкарыстанні натуральнай сыравіны ды адносна невялікім коштам ствараюць асаблівыя і выдатныя вырабы. Маем майстроў па пляценні каробак, кошыкаў (функцыянальнасці ды трываласці якіх хапае на доўгія гады), па саломапляценні (з чаго паўстаюць між іншым спецыфічныя аздобы падляшскіх дамоў), але ёсць і тыя, дзякуючы якім прачынаюцца да жыцця нашы жываты. На абязлюдзелых вёсках Беласточчыны жывуць людзі, якія застаюцца вернымі старым, добра правераным рэцэптам і рыхтуюць усялякага роду мясныя стравы, ёсць сапраўдныя чэмпіёны па бульбяной бабцы ды іншых стравах, дзе асноўным інгрэдыентам з’яўляецца легендарная палявая культура беларусаў — бульба. Урэшце, памятаючы што меню ў частых выпадках складваецца таксама з салодкасцей, нельга не адзначыць каравая, які суправаджае розныя жыццёвыя падзеі. Каб яшчэ глыбей увайсці ў салодкую спецыфіку гэтай падляшскай стравы, падаўся я ў Краснае Сяло, каб там сустрэцца з Валянцінай Марціновіч — кулінарнай майстрыхай, пад рукамі якой больш за 20 гадоў фарміруюцца караваі.

— У маладыя гады, калі я яшчэ жыла ў Градалях, у нашай сям’і мама не выпякала караваяў. Так асабліва склалася, што толькі калі я пераехала жыць у Краснае Сяло, пачала цікавіцца гэтым відам выпечкі. Жывучы ў вёсцы, мы — жанчыны — неаднойчы праводзілі час на лавачцы. Там вяліся гутаркі на розныя тэмы. Даволі часта чула я расказы суседкі, пакойнай Марыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF