Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Міркаскопкі

Міраслаў ГРЫКА

Пакута

Кожны чалавек мае ўсталяваную для сябе квоту пакуты. Кожны неяк пакутуе. Пакутуе сапраўды і мучыцца дэкаратыўна, што зусім не азначае, што дэкаратыўнасць пакуты прымяншае сам боль. Пакута з’яўляецца нейкай ідэяй на існаванне — не заўсёды добрай. Не абавязкова ідэяй, якую варта песціць у думках, хаця б толькі таму, што змест пакуты рана ці позна натуральна сатрэцца, а тое, што ад яе застанецца і што далей упарта называем пакутай, гэта проста пустое века, зношаная форма недарэчна бессэнсоўнага існавання чалавека, які не можа абысціся без ідэі пакуты. Гэта паказвае, наколькі важныя ідэі. Паказвае таксама, хто на самой справе чалавек. Ну, хто?

Дзіра

Рыхтаваўся паскудны ранак — лона неба зацягнулі цёмныя, кучаравыя аблокі, якія прадказвалі завею. Або хутчэй шэрабурую хляпаніну. А тут раскошная дрыготка працяла мяне наскрозь. Ну і што, што будзе мокры снегапад! У мяне ёсць парасон. Вытанчаны, чорны, з памайстэрску выразанай ручкай у форме дракона. Праўда, з вялікай дзірою ў чашы, таму ў выпадку дажджу або завеі мала ад яго карысці. Дзіру, можа быць, выгрызлі молі. Мабыць, былі гэта жахлівыя істоты, што ўскосна даказвае тая дзіра, адпаведная да іх велічыні. Пакуль парасон складзены, выглядае вельмі элегантна. Але ў яго ёсць свае экстраардынарныя капрызы. Ніяк не хоча раскрыцца, калі ідзе дождж або снег. Нешта ў ім заскоквае, запіраецца і амін! Але калі раз’ясніцца неба, ён можа цалкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF