Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Cамба пабеларуску

Яўген ІВІН

Як і дзе можна навучыцца, ды яшчэ і пабеларуску, самба ў Беластоку?

І не блытаць з танцамі! Хоць затанчыць на спартовым дыване, верагодна, усё ж такі давядзецца, калі Георгі Барысевіч ці Андрэй Возераў схопяць за кімано, каб паказаць чарговы эфектыўны, а часам і вельмі эфектны кідок. Спорт для тых, хто хоча навучыцца абараняць сябе голымі рукамі. Традыцыі самба (самбо — скарочана з рускай мовы «самооборона без оружия») прыехалі аднаўляць у Польшчу вопытныя беларускія трэнеры.

Адна з лепшых школ барацьбы ў свеце — у Беларусі

«Мы многа ведаем пра гэты від барацьбы, але настолькі метадычна выкладаць могуць толькі трэнеры з Беларусі, дзе адна з лепшых школ самба ў свеце», — перакананы дырэктар беластоцкага спартовага клуба «Бесціос» Марэк Парыцкі. Таму ён запрасіў даўняга сябра Георгія Барысевіча з Ляхавічаў патрэніраваць беластоцкіх дзяцей. Далучыўся да яго і Андрэй Возераў. Ён нарадзіўся ў сям’і вайскоўца ў далёкаўсходнім ПетрапаўлаўскуКамчацкім, жыў у Магадане і Уладзівастоку, але лёсам было наканавана прыехаць у Беларусь. А цяпер, магчыма, і пераехаць у Польшчу, бо ў Пінску ён страціў працу пасля таго, як з за недахопу фінансаў там закрылі секцыю барацьбы самба. Цяпер беларускія трэнеры спадзяюцца набраць у Беластоку хлопцаў і дзяўчат у спартовую секцыю і навучыць іх усім сакрэтам гэтай прыгожай і відовішчнай барацьбы.

Самба завітае на Алімпіяду ў Парыж?

Самба адносна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF