Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Ад беларускай граматыкі да палітыкі — Браніслаў Тарашкевіч у гістарычнай памяці (ч.II)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

У Беларусі пра яго стала больш вядома толькі праз 20 гадоў — пасля 1956 г., калі 27 студзеня Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР перагледзела справу па абвінавачанні Б. А. Тарашкевіча і спыніла яе „з за адсутнасці саставу злачынства”. Тады і пачалося вывучэнне яго біяграфіі і розных дзялянак яго дзейнасці. Разам з палітычнай адлігай загаварылася і пра Браніслава Тарашкевіча, пры тым амаль адначасова ў Беларусі і ў Польшчы. У 1964 г. пра першыя мінскія публікацыі пра яго згадала Аляксандра Бергман на старонках беластоцкай „Нівы”. Да 1964 г. у Беларусі паказаліся ў друку артыкулы пра яго як аўтара беларускай граматыкі Льва Мірачыцкага, Арсеня Ліса і Барыса Клейна — пра яго грамадскапалітычную дзейнасць. Аляксандра Бергман звярнула ўвагу на рознабаковасць падыходу да жыцця і дзейнасці Браніслава Тарашкевіча: «Знаёмячыся з творчасцю Б. Тарашкевіча, з усёй яго дзейнасцю, біяграфіяй, нават сёння цяжка сказаць, што ў ім перамагала: вучоны, вялікі рэвалюцыйны дзеяч, аратар, публіцыст? (...) Публікацыі, якія з’явіліся ў Мінску ў апошнія гады, абапіраюцца на шырокія крыніцы, пачэрпнутыя з архіваў, больш шырокія, чым гэта было раней, калі да значнай часткі важных матэрыялаў амаль ніхто не меў доступу. І ў гэтым найбольшае значэнне апошніх публікацый».

У 60я гады перамагла тэндэнцыя, каб паказваць Браніслава Тарашкевіча як беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF