Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Захаваць памяць аб арлянскіх яўрэях

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля — колішняе мястэчка — ганарыцца сваім мінулым, прынамсі калі ідзе пра ўшаноўванне — ад некалькіх гадоў — памяці памардаваных гітлераўцамі яўрэйскіх жыхароў Орлі.

У Орлі яўрэйская гміна — кагал — узнікла на зломе XVI i XVII стагоддзяў. Паводле перапісу ад 1616 года было ў мястэчку 17 яўрэйскіх дамоў і першая драўляная бажніца. У 1655 годзе ў Орлі жыло 540 яўрэяў, у 1676 годзе на агульны лік 29 жыхароў было 104 яўрэі, а ў 1716 годзе — 103. У 1847 годзе арлянскі кагал налічваў 4436 вернікаў, у 1878 годзе — 1812, у 1897 годзе — 2310, у 1921 годзе на 1518 жыхароў было 1167 яўрэяў, у 1939—1450, а ў 1941 годзе каля дзвюх тысяч яўрэяў.

Яўрэі жылі ў Орлі на працягу некалькіх стагоддзяў. Былі яны не толькі рухавіком развіцця мястэчка, але і стрыжнем ягонай экзістэнцыі. Сёння ад багатага яўрэйскага мінулага асталася выдатная сінагога (усё руйнаваная ў выніку незакончанага рамонту) і неабноўлены кіркут. Асталіся таксама яўрэйскія будынкі, большасць з якіх зараз у прыватным уладанні.

У пачатку лістапада 1942 года ўзброеныя гітлераўцы акружылі гета ў Орлі. Паводле ўспамінаў Зінаіды Нядзельскай з Орлі, 4 лістапада (акурат у свята Казанскай іконы Божай Маці) раніцай адбылося прымусовае высяленне на фурманках і пяшком у БельскПадляшскі каля дзвюх тысяч яўрэяў. Паводле гісторыка Збігнева Раманюка, яўрэяў перавезлі чыгункай у малыя казармы 10 палка ўланаў у Беласток. У наступных днях былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF