Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

35 гадоў з беларускім рэпертуарам

Аляксей МАРОЗ

10 гадоў назад хору Гайнаўскага дома культуры была прысвоена назва «Рэха пушчы». Ствараўся ён у 1982 годзе як беларускі хор пры Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы па ініцыятыве гайнаўскага гуртка Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Калі стала займацца ў ім многа людзей і рэпетыцыі пачалі праводзіцца ў Гайнаўскім доме культуры, хор перайменаваўся на Беларускі калектыў песні ГДК. Спяваў ён на беларускай літаратурнай мове і выконваў фальклорныя песні Гайнаўшчыны, выступаў на польскай, расійскай і ўкраінскай мовах. Зараз складана высветліць, калі хор або калектыў, як яго ізноў сталі называць, згубіў у сваёй назве слова беларускі. Зза рэпертуару, які выконвае хор ГДК, называлі і называюць яго беларускім. Хор часта ўзнагароджваецца на фестывалі «Беларуская песня», захапляе спевам удзельнікаў мерапрыемстваў, у тым ліку беларускіх. Калектыву песні ГДК «Рэха пушчы», як ён зараз афіцыйна называецца, удавалася прыцягваць да сябе штораз малодшых гайнавян, павышаць мастацкі ўзровень спеву і дачакацца юбілею 35годдзя дзейнасці. Вельмі ўрачыста адзначаўся ён 18 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры з удзелам запрошаных гасцей і шматлікай публікі.

— Хаця называюць нас Калектыў песні «Рэха пушчы», у сапраўднасці мы не калектыў песні, але хор. У нашым хоры, які дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры, выступае зараз 26 чалавек. Спяваем мы ў манеры хору, на 4 галасы і толькі пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF