Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Вечнае бежанства

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апакрыфічная Кніга мудрасці Саламонавай: „Наша жыццё кароткае і напоўненае турботамі, а калі прыходзіць яму канец, то ад яго нельга збегчы. Не ведаем нікога, хто вярнуўся б з краіны мёртвых. Мы нараджаемся выпадкова і калі канчаецца жыццё, то становіцца так, быццам мы і зусім не нарадзіліся. Наш подых гэта не больш чым клубочак дыму, наша думка не больш чым іскрынка ад біцця сэрца. Калі іскрынка гасне, наша цела становіцца жменькай праху, а подых часцінкай пустога паветра. З часам ніхто не будзе помніць нашых здзяйсненняў і нашы імёны будуць забыты. Наша жыццё праміне як сляды аблокаў і счэзне як імгла ў цеплыні сонца...”.

Такі, здаецца, закон бязлітаснага Часу. А чалавек, усё ж такі, намагаецца дзьмуць супраць ветру, заварочваць кіёчкам Віслу, пакідаць сляды сваёй дзейнасці на гэтым свеце. І той эпізод з нашай мінуўшчыны стагадовай даўнасці амаль не кануў у Лету як згаданыя вышэй аблокі. Бежанства 1915 года ў расійскае бязмежжа доўгі час знаходзілася ў нас за шырмай, узведзенай гэтак званай гістарычнай палітыкай. Але ж у амаль апошні момант, калі палітычны ціск паслабеў, удалося тую аграмадную з’яву зафіксаваць, пакінуць яе памяці нашчадкаў. І надалей яшчэ вядзецца тое змаганне супраць Часу. Два гады таму каляцаркоўнае таварыства Orthnet аб’явіла конкурс успамінаў пра бежанства, а вынікі тае ініцыятывы сёлета падведзены кніжным выданнем „Jestem, bo wrócili”.

У пятніцу 10 лістапада ў беластоцкім Цэнтры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF