Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Мае Дзяды

Іаанна ЧАБАН

Памяць прыгнятае. Нехта святкуе памінкі раз у год, нехта пяць разоў, а я — штодзень. Прыгнёт лагічны, лірычнасалодкі і цёплы, быццам напаленая печка. Жыву Дзядамі так, як жыве імі беларуская тоеснасць і польская драматургія.

У Крынках тэрмін «Дзяды» асацыюецца перш за ўсё з дагеркавым жабрацтвам, з масавым жабраваннем у вялікія святы пад касцёламі і цэрквамі, з жабраваннем на могілках у Радаўніцу, урэшце са штодзённым жабрацтвам па хатах. Увайшоўшы ў чужую хату, дзяды зразу падалі на калені і, зазіраючы святым кутам у вочы, маліліся за памерлых. Здаецца, калісь бачыла я такую жабрачку ў маленькай хатцымазанцы сваёй намоленай бабулі. А можа ўсё гэта мне толькі прыснілася, прытым на яве. Цяжка раздзяліць рэальнасць ад уяўленняў, сонную мару ад прадукту падсвядомасці. Не прывязваюся да ўсякага роду прадметаў. Яны прыгнятаюць мяне, быццам кепская кніжка. Непакояць, атручваюць хатняе паветра. Але ўсякія прынцыпы пацвярджаюцца выключэннямі. Быццам святасць зберагаю некаторыя спантанныя падарункі. Падарунак у гэтым выпадку абазначае рэч уласнаручна мне перададзеную альбо такую, якую атрымліваю шляхам рацыянальна не падлягаючым тлумачэнням. Іконку Ксеніі Пецярбургскай напісала, між іншым мне, Тамара БолдакЯноўская. Яе муж, як найбольш сур’ёзна сказаў, што гэтая ікона мае сапраўдную моц. Ніякім чынам не звязваў цудоўнага ўздзеяння іконы з чытаннем адпаведнага акафіста. На маім падаконніку, побач той жа сапраўднай, каляровай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF