Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Яўрэі ў Гайнаўцы і на Беласточчыне

Аляксей МАРОЗ

«Музей на калёсах» — мабільная выстава Музея гісторыі польскіх яўрэяў «Полін» у Варшаве з 19 па 21 кастрычніка наведала Гайнаўку. Яе павільён, пастаўлены перад будынкам гайнаўскіх адміністрацыйных устаноў, наведалі вучні мясцовых школ і дарослыя жыхары горада. У Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы 20 кастрычніка адбылася сустрэча, прысвечаная гісторыі яўрэяў у Польшчы. Дырэктар бібліятэкі Ала Грыц успомніла гайнаўскіх яўрэяў і раздала сабраным буклеты «Аб яўрэйскай грамадскасці ў Гайнаўцы». У малой галерэі бібліятэкі можна было паглядзець выставу Гжэгажа Пятрашка «Засталіся толькі мацэвы», які падчас спаткання выступіў з мультымедыйнай прэзентацыяй сімволікі мацэваў на жыдоўскіх могільніках. Іаанна Сапяжынская выступіла з дакладам «SHOAH — знішчэнне жыдоўскага народа ў Беластоцкім ваяводстве», які папоўніла мультымедыйнай прэзентацыяй. У гэтым годзе адзначаецца 75 гадавіна канчатковага знішчэння часткі яўрэяў Беласточчыны. 3 лістапада такая ўрачыстасць адбылася ў Сінагозе ў Орлі, якую «Музей на калёсах» наведаў раней.

— Мабільная выстава «Музей на калёсах» выклікала ў гайнавян зацікаўленасць гісторыяй жыдоў. Экспазіцыя гасцявала ў Гайнаўцы толькі тры дні, але паспелі яе наведаць дарослыя і вучні школ горада і павета. «Музей на калёсах» гэта сучасная прапанова экспазіцыі, спалучаная з багатай адукацыйнай праграмай, якая спасылаецца на тысячагадовую гісторыю жыдоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF