Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Правадыр з хрэнам і гарчыцай

Міраслаў ГРЫКА

Інфармацыйная перагрузка робіць пустэчу ў маёй галаве. Прынамсі, у маёй. Я чытаў у інтэрнэце, што Настасся Ганчарова, віцебская мастачка, стварыла мастацкую інсталяцыю, з кампанентам — галавой Уладзіміра Леніна выразанай у... свіных хадках. Пароль «свіныя хадкі» ў анлайнтэксце пра работу беларускай мастачкі аўтаматычна актывізаваў некаторыя кантэкстныя модулі для адлюстравання адпаведных спасылак. Напрыклад, такіх: «Патрэбна дыскусія пра структуру мясной прамысловасці ў Польшчы», «Smithfield Foods прадасць у Кітай свініну анлайн», «міністр Юргель ... аб кампенсацыі для фермераў у сувязі з АЧС»...

Доступ да сеткі Інтэрнэт адкрывае шырокія пазнавальныя магчымасці. Справа ў тым, каб умела выкарыстоўваць рэсурсы чалавечых ведаў, выбіраць іх для мэтавых патрэб. Толькі што гэтая здольнасць усё больш і больш адсутнічае. Сасмяглы ды цярплівы зачэрпне ваду з крыніцы далонню і будзе піць маленькімі глыткамі. Нецярплівы неадкладна разявіць адкрыты рот пад Ніягарскі вадаспад, што мусіць скончыцца трагічна. Маса і імпэт вады проста ўварве яму галаву. Інтэрнэт, і ў больш шырокім сэнсе, лішак неасвоенай веды, гэта Ніягара. Ужо мудрэц Сакрат прыйшоў да сціплага назірання, выяўленага ў сказе: «Я ведаю, што нічога не ведаю». Калі хтосьці прыйшоў да высновы, што яго веды нуль, дык мала памыліўся. З чагосьці трэба пачаць. Гэтак жа, як дом будуецца ад падмуркаў, так веды ад моцнай пазнавальнай падставы. Здагадка пра тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF