Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Гаспадары ці зямныя госці?

Яўген ВАПА

Беласточчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына да моманту ўсталявання мяжы паміж Польшчай і СССР пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945 г. увесь час складалі кампактную грамадскаэканамічнакультурную прастору. Землі гэтыя былі месцам шматвяковай канфрантацыі і спаборніцтва Усходу і Захаду — двух вялікіх цывілізацыйнахрысціянскіх кругоў, якія сваю духоўную і тэрытарыяльную экспансію пашыралі таксама з дапамогай крыжа і мяча. Гэтая тэрыторыя ў сувязі з яе шматнацыянальнасцю і шматкультурнасцю спрыяла ўзнікненню і фарміраванню істотных асяродкаў рэлігійнапалітычнаграмадскай думкі. Тут побач сябе ў маламестачковым краявідзе ўзводзіліся праваслаўныя цэрквы, каталіцкія касцёлы, яўрэйскія сінагогі ці мусульманскія мячэці. Незвычайнае, міжкультурнае багацце і іх узаемадзеянне нарадзіла на гэтай зямлі людзей, якія адціснулі трывалы і важны след у гісторыі сваіх народаў. Зразумела, што рэлігійнанацыянальная адрознасць прыносіла і іншае вымярэнне агульначалавечых суадносін: нянавісць, здраду, а ў канцы і палітычны тэрор.

Працэс фарміравання сучасных еўрапейскіх народаў на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў вызначыў гэтую тэрыторыю як польскабеларускае сумежжа, на якім два бакі імкнуліся здзейсніць свае палітычныя аспірацыі ў выглядзе сваёй дзяржаўнасці. У выніку Рыжскага дагавору з сакавіка 1921 г. гэтыя землі апынуліся ў Польшчы. Пасля дамовы Савецкага Саюза з Нямеччынай і выбуху Другой сусветнай вайны ў 19391941 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF