Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Касцюшка называў сябе і літвінам

Валянціна ЛАЕЎСКАЯ

15 кастрычніка 2017 года, да 200ых угодкаў з дня смерці славутага земляка

У швейцарскім Залатурне беларусы зафундавалі помнік Тадэвушу Касцюшку. 21 кастрычніка чакаецца яго ўрачыстае адкрыццё. Аднак па патрабаванні польскага амбасадара ў Швейцарыі з памятнай шыльды прыбралі ўсе згадкі пра Беларусь. Ці маюць беларусы права ганарыцца Тадэвушам Касцюшкам, і ці з’яўляецца ён сынам Беларусі? З гэтымі пытаннямі Валянціна Лаеўская звярнулася да старшыні Беларускага гістарычнага таварыства прафесара Алега Латышонка:

Радыё Рацыя: — Польскі амбасадар у Берне аспрэчыў надпіс „сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”.

Алег Латышонак: — Цяжка зразумець пазіцыю амбасадара, паколькі нічога тут прыніжальнага для Польшчы няма, ніхто ў Польшчы Касцюшку не забірае. Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне. Мерашоўчына на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі ён нарадзіўся, яна была на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Такім чынам да Польшчы месца нараджэння Касцюшкі не мае ніякага дачынення. Ніхто не аспрэчвае, што Касцюшка быў выдатным палякам, ён безумоўна лічыў сябе палякам, хаця называў сябе і літвінам. Трэба памятаць, што не было такога пачуцця нацыянальнага, як цяпер: „Я паляк і ніхто болей”. Касцюшка быў і палякам, і літвінам, вядома, што быў рускага паходжання, з праваслаўных русінаў яго сям’я выйшла. Заклікаў да бою на ўсіх мовах Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF