Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Напісалі іконы ў свой дом

Аляксей МАРОЗ

З паўвострава Афон прывозяцца ў цэрквы Польшчы іконы, якія пісалі манахі з пастаяннай малітвай. Іконы заказваюцца ў іканапісцаў за нашай усходняй мяжой і ў Пасляліцэйнай іканапіснай школе ў БельскуПадляшскім, а пішуць іх таксама выпускнікі іканапісных школ, сярод якіх ёсць іерэй Павел Заброцкі. У Гайнаўскім белліцэі іканапісным кружком апякуецца настаўнік гэтай школы Міхал Юшчук, які сам здаўна піша іконы. Былая ўдзельніца белліцэйскага кружка Барбара Смосна і протаіерэй Андрэй Буслоўскі, апякун кружка Брацтва праваслаўнай моладзі, які дзейнічае пры СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы і заадно настаўнік Божага закона ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пасадзейнічалі, каб у памяшканні брацтва арганізаваць майстаркласы па пісанні ікон, якія вёў іканапісец іерэй Павел Заброцкі. Прынялі ў іх удзел вучні пачатковых, гімназічных, звышгімназічных школ і студэнты, разам 20 асоб. Самую вялікую колькасць саставілі вучні і выпускнікі Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Паразмаўляў я з імі падчас адкрыцця выставы пісаных падчас майстаркласаў ікон у гонар дзіцяткі мучаніка Гаўрыіла. Адбылося гэта 27 верасня ў Гайнаўскім доме культуры, у дзень Уздзвіжання Крыжа Гасподняга.

Майстаркласы па пісанні ікон, якія праходзілі з 11 па 15 верасня, вёў іерэй Павел Заброцкі, які раней быў вікарным святаром СвятаТроіцкага сабора ў Гайнаўцы, але быў пераведзены ў Міхайлаўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF