Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Як зрабіць імя ў журналістыцы

Віктар САЗОНАЎ

Да мяне падышла журналістка. Маладая, энергічная, прыгожая. Такім не адмаўляюць у інтэрв’ю. Я яшчэ падумаў, што з яе атрымалася б някепская шпіёнка. Кожнага можа разгаварыць.

А яшчэ я падумаў, што сярод маладых журналістаў нарэшце сталі з’яўляцца сапраўдныя прафесіяналы, чаго мы так доўга чакалі. Я з сябрамі толькі што вярнуўся з вулічнай акцыі, дзе раздавалі мінакам буклеты супраць смяротнага пакарання. І да пачатку гэтай акцыі мы яе не афішавалі, каб праблем не нажыць раней часу. А вось гэтая маладая журналістка нейкім чынам даведалася. Так я падумаў. Але чарговы раз жорстка памыліўся. Журналістка, як аказалася, не толькі нічога не ведала пра вулічную акцыю, але і ведаць не хацела.

— Я раблю матэрыял пра бескантрольны продаж зброі ў Амерыцы, што прывяло да трагедыі ў ЛасВегасе, — адразу без лішніх цырымоній і губляння часу на правілы этыкету заявіла яна замест прывітацца. — Таму хачу, каб вы як праваабаронца распавялі пра кантроль над зброяй у нас у Беларусі.

У мяне ажно дух пераняло. Ну прычым тут праваабаронца да пытання вольнага продажу зброі?!

— Сёння дзень супраць смяротнага пакарання, — інфармую я яе. — А вы першая, хто даведаўся пра нашу акцыю. Можа вам пра гэта штосьці распавесці? — пытаюся.

— Ні ў якім разе, — пярэчыць дзяўчына. — На гэтай тэме імя не зробіш. Не папулярная яна. Толькі згуба часу. А жыццё кароткае. Трэба спяшацца. Іншая справа бойня ў ЛасВегасе. Там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF