Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Доктар Анатоль пайшоў на той бераг...

Міра ЛУКША

— Доообры дзень! — вітаўся з «Нівай» Анатоль Бахарэвіч, заходзячы да нас у рэдакцыю. Спачатку чуўся стук ягонай палачкі пад будынкам рэдакцыі — наш Чытач ішоў у чацвер па новы нумар нашага тыднёвіка. Калі не мог, заходзіла па «Ніву» яго святой памяці жонка, або ў апошні час ягоны сын. І пачынаўся агляд вартых тэкстаў, важных падзей з беларускага свету ды пахвалы і заахвочванне самых працавітых, непаседлівых, справядлівых супрацоўнікаў «Нівы».

Сустракалі мы спадара Анатоля Бахарэвіча на самых розных культурных, перш за ўсё беларускіх мерапрыемствах. І не падумаеш, што гэта «сеніёр». Як многа мог нам усім расказаць! Але не пра ўсё хацеў і мог:

— Будзе яшчэ час. Яшчэ жывуць тыя, што нас гналі з нашай зямлі, а ў мяне ёсць дзеці, унукі. Мсціцца на іх будуць. Як той бандытзлодзей, які ўжо на студыях у Вроцлаве зачапіў мяне: „O, nosisz te buty, których ci nie zabrałem, jak przyszliśmy z wami porządek zrobić!”.

Не, дарагі дзядзя Толік, ужо часу не будзе, і не раскажаце ўсёй праўды тут... А мы не пачуем кожны чацвер Вашага аповеду пра ваенныя лёсы...

З усіх адзнак, медалёў, дыпломаў і падзяк ад дзяржаўных і прафесійных улад, якія атрымаў за сваё жыццё доктар Анатоль Бахарэвіч, да найважнейшых належаць Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы, Залаты крыж заслугі, медалі за заслугі для справы абароны краіны і для ветэрынарыі, медаль імя Кшыштафа Клюка, за доўгае жыццё ў сужонстве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF