Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Добрыя словы, родныя песні

(лук)

Парк Плянты ў Беластоку ў чарговы раз стаў месцам артыстычных сустрэч прадстаўнікоў беларусаў Падляшша і польскіх суполак Гарадзеншчыны. 17 верасня 2017 года прайшоў ХХІV фестываль Артыстычныя сустрэчы «БеластокГродна», на якім зноў сустрэліся беларускія і польскія калектывы, каб сябраваць, дэманстраваць свае таленты, дарыць добрыя пачуцці, з задавальненнем выконваць песні, танцы і музыку. Фестываль стаў вынікам цесных сувязей і ўзаемаадносін жыхароў памежных рэгіёнаў дзвюх краін. Сяброўства Гродна з Беластокам праверана часам. Сумесна з польскімі партнёрамі распрацаваны і рэалізуецца шэраг праектаў, у тым ліку і ў культурнай сферы. Выдатным прыкладам культурнага праекта даўно з’яўляецца фестываль Артыстычныя сустрэчы «ГроднаБеласток». Традыцыйна на фестывалі былі прадстаўлены калектывы розных напрамкаў і ўзростаў. Усяго ў канцэрце прынялі ўдзел 22 калектывы, якія выканалі польскія і беларускія песні і кампазіцыі.

Яшчэ задоўга да пачатку канцэртнай праграмы ў парку, можна было ўбачыць шмат людзей. Мясцовыя жыхары і госці свята з задавальненнем разглядалі і набывалі вырабы і самаробныя сувеніры народных рамеснікаў, кніжныя выданні. Самі артысты, аблюбаваўшы ўтульныя закуткі і палянкі, праводзілі апошнія рэпетыцыі, стварыўшы тым самым сапраўднае шматгалоссе ў парку...

Удзельнікаў фестывалю са сцэны віталі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF