Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Пра сухастоіны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Леташнім летам прайшоўся я па Пушчы ад Падбаравіскаў да Капітаншчыны. Не парадаваў мяне тадышні від Пушчы, знявечанай абяскроўленымі елкамі, значыць пазбаўленымі сваіх найважнейшых органаў дрэвамі. Елачныя сухастоі стваралі ўражанне экалагічнай катастрофы. А сёлета адправіўся я байкам, з боку Альховай Кладкі ў бок Падляўкова; можна сказаць, што паралельнай дарогай, аддаленай раптам ад мінулагодняй на нейкіх пяць кіламетраў.

Цяпер Пушча выглядае інакш. Не відаць ужо было ўсохлых елачных стаўбуноў. За Альховай Кладкай паказаліся месцы, усланыя засохлай елачнай карой — там былі складваны ствалы памерлых дрэў, якія цяпер адтуль прыбраны. Далей у лесе, з абодвух бакоў Барначчыны пры лясной дарозе там і сям стаялі тэрыконы яловых бярвенняў, бадай двухметровай даўжыні, гатовыя да вывазкі. А сама Пушча выглядала прыстойна, быццам яе не кранула ніякая катастрофа.

Гартаю кніжку эсэ беларускага фалькларыста Фёдара Янкоўскага. Піша ён: „Усе мы — Васілі і Базылі, Змітракі і Паўлюкі, Алесі і Стасі, Петрусі і Петрыкі — пазнавалі, ідучы па лесе: гэта — сухастоіна. Памерла дрэва, неспілаванае, няссечанае і непадсечанае. Яно — на пні — падсохла ці нават усохлася, а то высахла. Пазнавалі сухастоіну без памылкі. І хто б з нас, хлапчукоўпадпаскаў, пастухоў, ні ўбачыў сухастоіну, без паперкі і алоўка запісваў у памяці заданне самому сабе: увечары, як толькі ўбачыць тату, скажа, дзе ўбачыў сухастоіну, якая яна — высокая ці нізкая, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF