Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Сямейная дапамога

Яўген ВАПА

Пахаладалі і задажджыліся кастрычніцкія ночы і дні. Ветранае надвор’е раз за разам нясе хмары, што сыплюць зацяжнымі ліўнямі. Сырасць і смутак відавочныя не толькі ў прыродным кругазвароце, але маюць свой адбітак і ў чалавечых эмоцыях. Працяглыя прастуды, хваробы, нараканні на рэўматычныя і галаўныя болі — адны з першых, непрыемных прызнакаў, што восень не за гарамі і бязлітасна стараецца ўлезці ў нашы хаты і душы. Добра, што ў кватэрах ужо ўключанае абаграванне, таму вечаровы холад і безнадзейнае надвор’е ў цёплым пакоі за шклянкай гарбаты і пры добрай музыцы ці кіно не такія страшныя.

Калі размаўляю з сябрамі з Беларусі, у кватэрах якіх дагэтуль не ўключанае ацяпленне, то ад самой думкі пра такую сітуацыю пачынаюць ісці дрыжыкі па спіне і зуб не пападае на зуб. Калі дакінем да гэтага праблемы з гарачай вадою, то сямейных праблем, асабліва ў кватэрах з малымі дзецьмі, хоць адбаўляй. Знаёмы распавядаў, што ў гродзенскіх садках у сувязі з такой сітуацыяй колькасць працягла хворых дзяцей становіцца сур’ёзнай праблемай не толькі ў сямейным, але і грамадскапрацоўным вымярэнні, бо ж бацькам прыходзіцца заставацца месяцамі дома і пільнаваць хворыя малюткі. А тут жа працоўныя абавязкі, страх перад звальненнем з прычыны доўгай адсутнасці.

Ведаю, таксама знаёмых у Польшчы, што менавіта зараз выбраліся ў турыстычныя паездкі па Беларусі і Украіне, не ўлічыўшы абагравальнай «спецыфікі» гэтых краін. Спачатку ратаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF