Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Свінні і елі

Міраслаў ГРЫКА

Свіння для чалавека толькі харчовы прадукт, нічым не адрозніваецца ад новай мэблі купленай у «Ikeі» або банкі таматнага пюрэ ў супермаркеце. Толькі што свіння жывая. Вядома, што адчувае. Але што, чорт вазьмі! Цікава, ці думае? Напрыклад, пра тое, чаму яна праводзіць вялікую частку жыцця ў турэмнай ферме? Або чаму, пасля смерці, пахамску яе пакуюць у кансервавую трунку і мусіць — якая горкая іронія! — на паліцы распадацца ў тэрміне прыдатнасці для чалавека? Нягледзячы на гэта, пагалоўе свіней на зямным шары павялічваецца, чаму спрыяе любячы высокі бялок чалавек. Глабальнае пагалоўе свіней можна ацаніць на вока на адзінпаўтара мільярда асобін пажыраных паслядоўна асобінамі іншага віду, якія ўжо налічваюць амаль 8 млрд. Тэзіс, які кажа, што чым больш людзей, тым больш свіней, здаецца відавочным. Але калі перавярнуць яго так, што чым больш свіней, тым больш людзей, праблема градацыі відаў як такой паказваецца ў новым святле. Свіння стала для чалавека тым, чым Пушча для караедатыпографа. Культываваныя на самой справе сасновыя і яловыя лясы для караеда гэта як для кароў сакавітая паша. Буйныя свінакомплексы гэта пашы для людзей. Але ніхто не кажа пра тое, што да віднай градацыі караеда, як да свіней, спрычыніўся чалавек. Гэта чалавек на працягу па меншай меры двух стагоддзяў вырошчвае монакультуру лесу — на самой справе толькі ў Польшчы. І, напэўна, у так званай Белавежскай пушчы. Тае пушчы ў пушчы — колькі зубр наплакаў. А і тую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF