Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Ну дык за якім?!

Віктар САЗОНАЎ

У беларускім горадзе Барысаў адбылася вялікая спартовая падзея. Беларускі футбольны клуб БАТЭ зышоўся памерацца сіламі з адным з флагманаў сусветнага футболу брытанскім „Арсеналам”. А гэта вялікая падзея не толькі для Барысава, але і для ўсёй Беларусі. Хто цікавіўся футболам з часоў СССР памятаюць, што некалі нашы людцы толькі марылі пра такое. Ну а зараз гэта рэальнасць. І стала гэта рэальнасцю таму, што Рэспубліка Беларусь у свой час перастала быць правінцыяй Савецкага Саюза, а абвясціўшы незалежнасць стала свабоднай краінай, ганарова падняўшы на планеце Зямля белчырвонабелы сцяг і герб „Пагоня”.

Без гэтай лёсавай падзеі не толькі „Арсенал”, але можа нават і брытанскі прэм’ер наўрад ці што ведалі б пра слаўны горад Барысаў. А можа нават і пра рэспубліку, у якой той горад знаходзіцца, бо менавіта пасля абвяшчэння незалежнасці да нас паехалі замежныя амбасадары, артысты, спартоўцы, бізнесоўцы, турысты і іншыя патрэбныя і непатрэбныя наведвальнікі. І ўсё гэта па сённяшні дзень асацыюецца з белчырвонабелым сцягам. Пасля дзяржаўную сімволіку памянялі і да нас сталі прыязджаць яшчэ і расійскія салдаты. Але гэта ўжо асобная тэма.

Вернемся да спорту. Думаю што справядліва было б з гонарам ушанаваць белчырвонабелы сцяг на такой спартовай сустрэчы як у Барысаве хаця б таму, што ён у маладой беларускай краіне стаў апроч іншага яшчэ і сімвалам зараджэння сусветных кантактаў, у тым ліку і спартовых. Аматары футболу то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF