Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Фінал Кубка Польшчы «Nordic Walking» у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Каля тысячы хадуноў, прыхільнікаў скандынаўскай хадзьбы з палкамі «Nordic Walking» са шматлікіх мясцовасцей Польшчы, жыхары Беларусі і паасобныя хадуны з іншых краін прынялі ўдзел у VІІ фінале Кубка Польшчы «Nordic Walking», які 9 верасня быў наладжаны Польскай федэрацыяй «Nordic Walking», Гайнаўскім стараствам і Гайнаўскім надлясніцтвам у Гайнаўцы і яе наваколлі. Хадуны з палкамі ў руках ішлі на дыстанцыях 5, 10 і 21 кіламетраў па сцяжынках, пралягаючых праз Белавежскую пушчу. У мінулым годзе на спаборніцтвы «Nordic Walking» прыехаў у Гайнаўку толькі адзін хадун з Беларусі, а ў гэтым годзе прыбыло больш за дваццаць фанатаў скандынаўскай хадзьбы, перш за ўсё з Брэста і Гродна, дзе ўжо дзейнічаюць клубы хадзьбы з палкамі. У гэтым і мінулым гадах пераможцам гайнаўскага фіналу Кубка Польшчы «Nordic Walking» на самай прэстыжнай дыстанцыі, паўмарафоне, стаў хадун і заадно баскетбаліст з Гродна Андрэй Дзядзевіч.

— Фінал Кубка Польшчы «Nordic Walking» гэта вялікая прамоцыя нашага рэгіёна на Польшчу і замежжа, хаця трэба было прыўнесці свой грашовы ўклад у арганізацыю гэтага мерапрыемства. Кубак Польшчы мы суарганізуем шосты раз, але ў мінулым годзе і сёлета пераканалі мы Польскую федэрацыю «Nordic Walking», каб фінал Кубка Польшчы арганізаваць у нашай прыгожай Белавежскай пушчы. Прыезджыя даюць нашым жыхарам станоўчы прыклад, як можна паклапаціцца пра сваё здароўе і актыўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF