Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Грыбамышленне

Міраслаў ГРЫКА

Высыпаліся грыбы. У бянтэжачым лішку. Як быццам Прырода ўзлавалася на чалавека і хацела кінуць яму грэбліва ў твар на іспанскай мове «Tienes un perro, mierda!». На самой справе, я не ведаю, чаму прырода мела б гаварыць паіспанску, а не, напрыклад, пабеларуску. Хоць, чаму б і не?! Гэта моцна гучыць у вольным перакладзе: «На табе, сабака, жары!» Дакладна: «нажарыся і, нарэшце, адчапіся ад мяне!» Толькі што гэта не так. Не можа быць так, што можна з’есці грыб і пакінуць яго ў спакоі. Немагчыма скубнуць яго крышку. Гэта заўсёды так або не так. Або грыбы, або калядныя «вушкі» з грыбамі. Гэта фундаментальны прынцып Прыроды. Чалавек з’яўляецца неад’емнай яе эманацыяй — бярэ ад яе столькі, колькі яна яму дасць. Нават калі б ён у сваёй прагнасці зжэр бы ўсё гэта, але нічога больш. Ані крышкі. Аднак, нават калі зжарэ сам сябе, пэўная ідэя застанецца часткай прыроды. Як архівізаваныя ў прапамяці цмокі ды іншыя дыназаўры. Што б ні рабіў чалавек, не зробіць гэта па за планам Прыроды, якой з’яўляецца адным з элементаў. Гэта зусім не азначае, што пры яго адсутнасці яна сама прападзе. Зменіцца толькі яе жыццёвы імпульс і інакш выпрацуе эвалюцыйную мадэль — усё ж трывала адзначаную чалавечым існаваннем. Абвінавачваць чалавецтва ў тым, што парушае яе біяраўнавагу гэта як папракаць бярозавую чагу ў адсутнасці маралі з за таго, што неміласэрна паразітуе на бярозе. Эх... У маіх вандроўках па пушчы я сустрэў не адну белакорую, заняпалую з за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF