Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

„Алес нармалес” альбо выбары без альтэрнатывы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Палітычна ангажаваная частка нашага грамадства часта любіць наракаць на тое, што ўжо больш дваццаці гадоў беларусы не маюць магчымасці выбару, бо ўласна выбараў у дэмакратычным разуменні слова ў краіне фактычна няма. Апошнім часам прыйшоў я, аднак, да высновы, што яго — сапраўднага выбару, няма амаль нідзе. Мы жывем у век інфармацыйных тэхналогій і палітычных маніпуляцый, у век, калі яны відавочна пераважаюць і перамагаюць нейкія ідэалогіі і маральныя прынцыпы. Пра мараль у палітыцы зараз і гаварыць смешна. І як тут і каго выбіраць? Расейская прымаўка гаворыць, што „из двух зол выбирают меньшее”. Нібыта ёсць на гэты конт англійскае выслоўе з адваротным сэнсам, што са зла і выбіраць нельга. Ёй адпавядае і беларуская лаканічная фразема „абое рабое”. Да чаго гэта я вяду? Вось у мінулую нядзелю праходзілі выбары ў нямецкі Бундэстаг. Фактычна абіраўся не толькі парламент гэтай вялікай краіны, але і вызначалася бліжэйшая палітычная будучыня ўсяго Еўрасаюза. Ізноў з запасам, хоць і з меншым адрывам, чым прагназавалася, перамог блок цяперашняй канцлер Ангелы Меркель. Палітычную сілу на чале з ёй называюць кансерватыўнай, ці хрысціянскадэмакратычнай. Менавіта называюць, бо яна такой даўно не з’яўляецца. Дастаткова прыгадаць нядаўняе галасаванне ў Бундэстагу па аднаполых шлюбах і праве такіх пар усынаўляць дзяцей. Тады значная частка гэтых „кансерватараўхадэкаў” галасавала не паводле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF