Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Новая дырэктар БДК

Аляксей МАРОЗ

Размова з новаабранай дырэктар Бельскага дома культуры Альжбетай Фіёнік

— Вы працуеце ў Бельскім доме культуры ўжо больш за 20 гадоў. Пасля заканчэння навукі ў Беларускім універсітэце культуры ў Мінску па спецыяльнасці тэатральная рэжысура Вы былі добра падрыхтаваны да працы ў якасці тэатральнага інструктара.

— Падчас навукі ва ўніверсітэце я займалася пад кіраўніцтвам славутага прафесара Ільі Сучкова па спецыяльнасці фальклорны тэатр. У 1995 годзе я паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці міжкультурная камунікацыя, дзе вучылася два гады і справілася з экзаменамі, за выключэннем апошняга. Калі даведалася, што ў Бельскім доме культуры ёсць работа якраз па той спецыяльнасці, па якой я вучылася, рашылася вярнуцца ў Бельск. Пачала я працаваць у БДК інструктарам па справах тэатра, выйшла замуж і нажыла з мужам Дарафеем трое дзетак. Гавару маім сябрам, што трое нашых дзетак, гэта мая кандыдацкая праца, бо сямейныя абавязкі не дазвалялі закончыць аспірантуру ў Беларусі. Працуючы ў БДК я многаму навучылася, атрымліваючы дапамогу ад працаўнікоў дома культуры.

— Сталі Вы працаваць дырэктарам Бельскага дома культуры з 1 верасня і гэта адбылося пасля таго, як дырэктар Малгажата БільЯрузэльская вярнулася на працу ў Беласток.

— Малгажата БільЯрузэльская кіравала домам культуры амаль 5 гадоў і вярнулася на ранейшую пасаду намесніка дырэктара Драматычнага тэатра імя Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF