Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Вінаваты

Віктар САЗОНАЎ

Адвакат — асоба, прафесіяй якой з’яўляецца аказанне кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў у судзе. А адвакатура як прафесія вядомая са старажытных часоў.

Так пра адваката і яго прафесійныя абавязкі гаворыць вікіпедыя. І сапраўды, прафесія адваката вядомая з часоў старадаўняга Рыма. Ну а адвакат у прынцыпе быў заўсёды. Кожны, хто нейкім чынам абараняў таго, каго судзілі, і быў адвакатам. З’яўленне адваката як прафесіі папросту стала падвышаць кваліфікацыю гэтага чалавека. Сталі з’яўляцца вядомыя адвакаты, якія абаранялі людзей лепш чым іншыя. Зразумела, што такія абаронцы былі больш запатрабаванымі, ну і адпаведна больш дарагімі. Кліент, ён жа заказчык, і быў галоўным ацэншчыкам працы адваката.

Здавалася б усё тут проста і нічога больш прыдумваць не трэба. І гэтая схема становіцца прывабнай там, дзе галоўным у судовым працэсе лічыцца пошук праўды. Там, дзе суд зацікаўлены ў рэальнай ацэнцы віны падсуднага, каб вынесці яму максімальна справядлівы прыгавор, або апраўдаць цалкам. Менавіта там, і той хто абараняе, і той хто абвінавачвае, на роўных спаборнічаюць у зале суда. І да самага канца невядома хто пераможа.

А вось там, дзе прыгавор вядомы яшчэ да таго, як пачаўся суд, прафесія адваката становіцца цалкам непатрэбнай. Мне як праваабаронцу прыходзілася прысутнічаць на мностве судовых працэсаў. Большасць гэта былі адміністратыўныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF