Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Пудэлка

Іаанна ЧАБАН

Хаця ёй больш за восемдзесят гадоў, сама нарвала малін і засыпала цукрам, не шкадавала. Не ведала майго нумару тэлефона. Абзваніла ўсіх знаёмых у Крынках. Ніхто не паднёс трубкі. У канцы, узяўшы ў рукі тэлефонную кніжку, знайшла тэлефон маіх бацькоў.

На даўжэйшую гутарку ў яе белагорскай хаце часу мне не хапала. Але Ніна разумее, што менавіта так выглядае жыццё крыху малодшых за яе. Яна ж таксама была калісь маладая. Здаецца, чужая жанчына, а такая блізкая, родная. Узяўшы вядро поўнае смакоцця і шчырага сэрца, адпраўляюся назад. Вельмі хочацца паспець на тэатр, на любімы матыў старажытных Дзядоў, у гэты раз пастаўленым крыху вядомым мне Паўлам Пасіні і зусім невядомым Яцкам Копцінскім. З празмернасці абавязкаў не паспяваю на гэтую незвычайную падзею памыць галаву, а тым больш яе высушыць. Маю праблему вырашае любімая, белая хустачка, калгасная, памятка па суседцы Вользе Сідаравай.

Перад спектаклем заглядаю ў Галерэю «Крынкі», ужо пасля адкрыцця выстаўкі Яна Грыкі «......да нажоўшчыка з Крынак». Памятаю толькі другую частку загалоўка выстаўкі, толькі яна мне зразумелая, добра зразумелая. На сцяне некалькі выяў таго ж чалавека. Узорнага, паспяховага грамадзяніна Крынак у цёмным касцюме, з заручальным, залатым пярсцёнкам на пальцы. Узорны муж, сем’янін з першых лавачак у касцёле, а ўсётакі з крывёю на руках. Але гэтая кроў застаецца ў межах уласнага панадворка, уласнай хаты.

Паспяховы мужчына шпацыруе па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF