Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Кветкі меланхоліі

Яўген ВАПА

Пачатак верасня з яго дажджлівым надвор’ем увёў мяне ў настрой нейкай меланхоліі. Забурліліся ўспаміны даўняй і недалёкай мінуўшчыны. Перад вачыма праліваюцца безупынна вобразы людзей, якія ўжо апынуліся ў гэтым другім, мабыць лепшым свеце. З некаторымі пачынаю нават весці размовы, так не хапае іхніх разумных і добрых слоў у цяперашнім, зямным жыцці. Таксама ўяўленыя вобразы набіраюць вострых, насычаных рознымі адценнямі карычневасці колераў. Толькі дзенідзе пунсуюць жоўтасонечныя праменні. Летнія і восеньскія кветкі, калі на іх гляджу, прыносяць суцяшэнне і асалоду для атакуючага дэпрэсняка. Мая мама вельмі любіла вырошчваць розныя кветкі вакруг дома. Нізкія і высокія, рознакаляровыя. З самой вясны распачыналася квітненне і пчалінае гудзенне. З дня на дзень, з тыдня на тыдзень, разліваўся штораз мацнейшы водар ад гэтага зямнога ўпрыгожвання. Летнім вечарам усе пахі перабівала аднак мацейка, якая праз увесь дзень набіралася сілай, каб напрыцемку выбухнуць інтэнсіўнасцю сваёй натуры. Ёй канкурэнцыю мог толькі здаецца саставіць язмін, якога белае квітненне ўпрыгожвала не адну сялянскую сялібу. Вясной даносіўся і пах чаромхі, што найчасцей расла не пры хатах, але на занадворках. Не гледзячы на навал летніх працаў, калі толькі праяўлялася нейкая засуха, мы з мамай раніцай і вечарам цёгалі вёдрамі ваду з калодзежа каб яны адпіліся дзеля выжывання і красавання. Каралевамі ў маміным агародзе былі аргініі. І калі гляджу зараз на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF