Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Школьныя кары

Яўген ВАПА

„Witaj szkoło” — такі плакат на польскай мове над дзвярыма пры ўваходзе ў школу гэта ўспамін майго дзяцінства. Маем верасень і пачынаецца новы, чарговы, навучальны год. У тым жа самым месцы два месяцы назад красаваўся доўгачаканы вучнямі надпіс „Żegnaj szkoło”, толькі з адной розніцай. На другім былі яшчэ размаляваны найчасцей вучнёўскай рукой і сэрцам разнаколерныя кветкі і многа сонеек. А першы лозунг без аніякіх упрыгожанняў быў найчасцей толькі самым кароткім паведамленнем для нас, жэўжыкаў, што пара сваю празмерную энергію накіраваць у рэчышча вучобы і школьных абавязкаў, а таксама школьнай дысцыпліны. Тадышняя дысцыпліна, гледзячы з сённяшняга пункту гледжання, была б прычынай для скарг бацькоў і скандалаў, звязаных з прымяненнем настаўнікамі фізічнага і псіхічнага здзеку да неўтаймаванай дзетвары. Па той прычыне некаторыя настаўнікі не папрацавалі б пэўна тыдня, а былі б ужо выкінутымі з працы за „ручное ўбіванне ведаў у галаву”.

Але так па чарзе ўспамінаю і прыгадваю тыя пакаранні, якія выпалі таксама на долю і ніжэйпадпісанага. Самым лёгкім пакараннем было пастаўленне на калені. Як жартавалі, каб выціраць ад пылу падлогу. У найчасцейшых карыстальнікаў гэтай кары жартоўна правяралі ці выпадкова не працерліся ўжо нагавіцы на каленях. А за пыл на нагавіцах дома дасягала бацькоўская рука справядлівасці. Так часта і паўсюдна прыходзілася пакутаваць у рамках каленнага закона.

Ведаю два віды такога пакарання. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF