Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

38-я паралель як ілюстрацыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнім часам стала модна параўноўваць дзве вялікія дзяржавы — ЗША і Расею. З’явіліся нават адмысловыя дыскусійныя перадачы, слухаць ці глядзець якія досыць цікава. Устаўлю і я свае „пяць грошаў” на гэтую тэму. Часам даводзіцца размаўляць з людзьмі на тэму палітыкі, і калі гэтыя суразмоўцы здольныя пачуць хоць нейкія аргументы, то варта тлумачыць сваю пазіцыю ім як мага прасцей, як кажуць „на пальцах”. Простыя параўнанні зазвычай найбольш эфектыўныя і пераканаўчыя. Так і тут. Возьмем для пачатку хоць бы паказнік змяняльнасці ўлады ў гэтых дзяржавах, якія прэтэндавалі і прэтэндуюць на так званую сусветную гегемонію.

За апошнія 100 гадоў прэзідэнты ЗША змяніліся 17 разоў. Толькі некалькі з іх абіраліся на два тэрміны. Найдаўжэй кіраваў Франклін Рузвельт — 12 гадоў (19331945). Апошнія дзесяцігоддзі абіраліся на 2 тэрміны дэмакрат Біл Клінтан, рэспубліканец Джордж Бушмалодшы і дэмакрат Барак Абама. Але два тэрміны — гэта 8 гадоў, а не 18 гадоў, як ужо кіруе ў Расеі Пуцін і нават не збіраецца зыходзіць (спецаперацыю „плюшавы мядзведзік” па дэкаратыўнай змене крамлёўскай улады тут не ўлічваем). У Расеі, Савецкім Саюзе і зноў Расеі з 1917 года вярхоўная ўлада мянялася толькі 8 разоў. Крывавы Ленін дэградаваў псіхічна і сканаў у 1924 годзе, пасля гэтага вялізную дзяржаву амаль 30 гадоў тыраніў яшчэ больш крывавы Сталін. Урэшце ён канчаўся ў поўнай адзіноце ў лужыне сваёй мачы. Кукурузнік Хрушчоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF