Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (17)

Уладзімір СІДАРУК

Калі я з кінаперасоўкай пачаў ездзіць у лістападзе 1962 г., у Палічнай меў шмат сяброў. Першыя кантакты з палічанскімі самадзейнікамі наладзіў у Дабрывадзе 8 мая 1960 года. Выступалі яны з пастаноўкай літоўскага аўтара на польскай мове «Pieją koguty” («Спяваюць пеўні»). Кіраўніком драмгуртка адрэкамендаваўся Ян Пятрочук — начальнік Добраахвотнай пажарнай каманды. Станоўчую падтрымку самадзейнікі атрымалі ад настаўнікаў Пачатковай школы, а перш за ўсё ад настаўніцы Лідзіі Лапінскай. У гэтым часе палічанскія пажарнікі былі ініцыятарамі грамадскіх пачынаў і культурнаасветнай дзейнасці. Завязаўся сваісты саюз у асобах Ян Пятрочук, Сцяпан Назарук і Мікалай Дудар, якія вызначалі напрамкі дзейнасці палічанскай супольнасці. У гэтым коле апынуўся і Хведар Ляўчук — навочны сведка тадышніх падзей. Вось што нядаўна мне расказаў цяперашні пенсіянер (тадышнія важакі адышлі ўжо ў лепшы свет — няхай зямля ім пухам будзе).

Пры канцы пяцьдзясят дзявятага года і ў пачатках 1960х гадоў, — пачынае мой субяседнік, — пажарнікі актыўна ўключыліся ў ход грамадскай працы. Памятаю як з братамі Федзем і Петрусём Раманюкамі і Рэпкам з Сухавольцаў працавалі мы пры пабудове дарогі Палічна — Кляшчэлі. Не толькі мы працавалі. У абкопванні дарогі працавала ўся наша пажарная каманда. Варта адзначыць, што палічанская пажарная каманда арганізавалася ў 1934 годзе. Ад пажарнікаў у 1959 годзе паступіла ініцыятыва пабудовы пажарнага дэпо са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF