Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.10)

Міра ЛУКША

Як у Гарадоцкай гміне справіліся са справай вяртання грунтоў экспрапрыяваных на план пабудовы Семяноўскага вадасховішча і канчаткова нерэалізаванага канала Нарва — Супрасль?

Яшчэ 27 сакавіка 1979 г. пералічаны былі ў спісе прозвішчы гаспадароў з вёскі Меляшкі (каля 6,5 км за Гарадком), частка зямель якіх была прадбачана да экспрапрыяцыі на гэтае інвестыцыйнае мерапрыемства. З гэтай вёскі, якая існуе больш за 500 гадоў, выводзяцца, між іншым, паэтнашанівец «Каршун» Янук Дарашкевіч, продкі Лявона Тарасэвіча і Паўла Грэся... Свае ўчасткі велічынёй ад 0,0660 га да 0,25 га ў цане ад 145 зл. да 3300 злотых мелі аддаць дзяржаве Анатоль Ярмолік с. Аляксандра, Уладзімір Пятэльскі с. Антона з жонкай Нінай, Васіль Марцінчык с. Сцяпана з жонкай Барбарай, Як Карповіч с. Юльяна, Марыя Тарасэвіч д. Яна з мужам Мікалаем с. Аляксандра, Ян Рожка с. Міхала з жонкай Кацярынай, Мікалай Тарасэвіч с. Аляксандра з жонкай Верай, Павел Кастэнчык с. Яна з жонкай Надзеяй, Ян Дарашкевіч с. Мікалая з жонкай Галенай, Уладзімір Дарашкевіч с. Юльяна, Юльян Чэмель с. Нікіфара, Анатоль Чэмель с. Мікалая, Уладзімір Ярмолік с. Восіпа, далучаны яшчэ Міхал Грыка с. Міхала з Падазеран. Валянцін Дарашкевіч сын Канстанціна з жонкай Валянцінай ды Аляксей Шусцік с. Міхала з жонкай Надзеяй адразу патрабавалі ў Ваяводскім бюро геадэзіі і сельскагаспадарчых тэрыторый у Беластоку замены сваіх грунтоў на іншыя ўчасткі. Вядома, усё мусіла быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF