Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

У прынцыпе пра Пушчу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дзень святога Ільі гэта важнае свята. Ужо адвячоркам папярэдняга дня пачуў я забарону ўсялякай працы. Ул. Васілевіч так быў пісаў у сваім „Народным календары”: „Грымоты з маланкамі на Іллю тлумачылі тым, што гэта сам прарок у вогненнай калясніцы раз’язджае па небе. А каб не ўзнік пажар ад навальніцы, стараліся не працаваць. Калі ж выпадала сонечнае надвор’е, баяліся гневу Іллі, які можа пакараць грэшную зямлю і людзей засухай. Нормай лічылася, што прарок Ілля прынясе дождж: Ілля наробіць гнілля. Існавалі на гэты дзень большменш рацыянальныя аграрныя і метэаралагічныя назіранні: калі дождж — будзе жыта ядронае, але маланка папаліць арэхі; калі пагода — павінен быць добры сенакос; калі спякота — трэба чакаць працяглай зімы. Ад Іллі звычайна пачыналася доўгачаканае жніво...”.

Калі ў гэты дзень работа пагражае сур’ёзнай небяспекай, то трэба папросту яго перасвяткаваць. Задумаў я падацца ў Падбелле, бо там прыходскае свята ў гонар прарока. Падацца ў Падбелле можна чыгункай, якая зараз у працэсе перабудовы. Гэты працэс не надта прадказальны, бо адрэзак між Беластокам і Бельскам меў быць здадзены ў карыстанне на 11 ліпеня, а з пачаткам жніўня рэйкі ляжалі ўжо роўненька, але руху па іх яшчэ не было. Выбраўся я няспешна на прыпынак, спярша на прыпынак гарадскога аўтобуса. І хаця зайшоў я пунктуальна перад ад’ездам гарадской машыны, па ёй ужо і след прастыў; калі раніцай едзе маленька народу, то аўтобус не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF