Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Развітанне з генералам

Іаанна ЧАБАН

Яшчэ стаяць знічы пад помнікам савецкаму генералу. Ставяць іх больш свядомыя ўраджэнцы навакольных вёсак. Свядомыя ў грамадскім сэнсе, якім неабыякавыя мясцовая мова, традыцыі, гісторыя. Выдаваць іх прозвішчы не збіраюся, паколькі сапраўдныя ідэалісты славы звычайна пазбягаюць. У любым выпадку ў галоўныя памінальныя дні царкоўнага календара знічка альбо дзве заўсёды гараць пад згаданым помнікам.

Віталь Гарбуз, 1931 года нараджэння, пра падзеі Другой сусветнай вайны гаварыў мне неаднойчы. Заўсёды кульмінацыйным пунктам ягоных успамінаў была трагічная смерць савецкага генерала Віктара Жалудзёва. Генерал кватараваў у Белагорцах, непадалёк вясковых крыжоў. Гэтай хаты ўжо няма. Паводле ўспамінаў спадара Гарбуза, фронт 1944 года быў настолькі жахлівым, што мала каторая хата ў вёсцы ўцалела. Добра ўзброеныя і адкормленыя немцы секлі, быццам траву на лузе, галодных чырвонаармейцаў. Праўда, спадар Гарбуз тлумачыць, што і саветы надта не галадалі, дзякуючы дапамозе мясцовага насельніцтва. Параненых і забітых, фурманка за фурманкай, быццам гэтае сена, перавозілі ў санітарныя пункты, размешчаныя побач лініі фронту. Нямецкая куля дастала і генерала Жалудзёва перад яго белагорскай хатай.

Паводле, нашмат малодшага за спадара Віталя, Збігнева Пятэльскага гісторыя смерці Жалудзёва выглядае крыху інакш. Збышак — апошні белагорскі земляроб — даведаўся пра гэта ад свайго даўно памерлага бацькі. Жалудзёва, быццам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF