Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

На Пятра і Паўла ў Малешах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Партал Вышкаўскай гміны: „W czasach carskich Malesze były całkiem sporą miejscowością, w drugiej połowie XIX wieku ustanowiono tutaj siedzibę zarządu gminy, powstała gmina Malesze. Słownik Geograficzny z 1890 roku podaje: Malesze — wieś, w powiecie bielskim, guberni grodzieńskiej, na północ od traktu Bielsk-Brańsk, o 14 wiorst od Bielska, z zarządem gminy obejmującej 1 869 dusz”. Вось з гэтай валасной тады мясцовасці ў павятовы Бельск можна было дабрацца пасажырскай коннай павозкай, а жыта або авёс у чацвер на базар завезці цягнутым валамі возам. Ну а ў губернскае Гродна? Поездам, бо ўжо тады працавала Варшаўска-Пецярбургская чыгунка, працаваў публічны транспарт...

А які цяпер публічны транспарт даходзіць у Малешы? У агульнасці вельмі падобны. І ў ваяводскі Беласток бадай найбольш выгадным сродкам публічнай даправы трэба палічыць тую ж самую, што і паўтара стагоддзя раней, чыгуначную лінію. Праўда, зараз праходзіць чыгуначная лінія і цераз бліжэйшы Бельск, але яна акурат у ходзе рамонту і па ёй не паязды ездзяць, але аўтобусы побач яе; аўтобусы не забіраюць байкаў на борт... З цягніка злажу на прыпынку Здроды і па недалёкай шашы каляшу прасцюсенька ў напрамку важнай калісь вёскі. Шаша прамая і здаецца быць тою самай дарогай, што стагоддзямі раней злучала цэнтры суседніх Бельскай і Віскай зямель — Бельск і Візну.

Да Тапчэва роўны як стол сучасны асфальт, а далей шлях у Малешы крыху можа нагадваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF