Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

«Беларуская дыяспара ў суседняй краіне»

Яўген ВАПА

Ужо не думаў я вяртацца да тэмы сёмага З’езду беларусаў свету, пра які пісалі мы ў папярэднім нумары нашага тыднёвіка. Але словы некаторых самых важных у беларускай палітыцы і культуры асоб прымусілі мяне яшчэ раз вярнуцца да адвечна набалелага пытання: мы і вы. Мы — беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, вы — беларускія чыноўнікі сённяшняй дзяржаўнай улады. Падчас прайшоўшага з’езда Алег Латышонак перад сваім дакладам выразна папрасіў усіх прысутных дэлегатаў і важных палітычных персон не называць нас дыяспарай, бо гэта непраўдзівае сцвярджэнне і мы яго проста не любім. Слухала гэтых слоў сядзячае ў першым радку важнае чыноўніцтва, між іншым, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

Мінае літаральна два тыдні і віцэміністр Васіль Чэрнік з’яўляецца на сцэне васямнаццатай «Сяброўскай бяседы» ў Барыку каля Гарадка. Выступае з прывітальным лістом ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Слухаючы ягонае выступленне ў час жывой відэатрансляцыі ў інтэрнэце, я аж жахнуўся, пачуўшы з ягоных вуснаў наступныя словы: «У чарговы раз гэта сяброўская імпрэза з’яўляецца маштабнай ілюстрацыяй паспяховай дзейнасці беларускай дыяспары ў нашай суседняй краіне». Паўтараючы за міністрам: у чарговы раз Вы наступаеце на тыя ж самыя граблі, якія маюць таксама разбуральныя паслядоўнасці для беларускага этнасу Беласточчыны. Такімі непрадуманымі словамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF