Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Палеазойскае жульніцтва

Міраслаў ГРЫКА

Пачынае быць страшна. Бандыты, прадставіўшыся леснікамі, або леснікі дзейнічаючыя як галаварэзы, стукнулі ў чэрап рэпарцёра, запісваючага на камеру пратэсты эколагаў, якія абараняюць пушчу ад татальнай высечкі. Але тое, што для некаторых гэта «высечка», для іншых здаецца быць мудрай прафілактыкай. Караед, віноўнік усёй гэтай блытаніны, не можа тут нічога казаць. Сапраўды гэтак жа, як і пракурор, які павінен будзе вырашыць, ці тыя паводзіны — бандыцкія, ці падыктаваныя клопатам за нацыянальнае дабро, чым з’яўляюцца белавежскія лясы. Не ён тузае за шнуркі, толькі пан Зёбра, інакш прыяцель пана Шышкі. Але што яны ведаюць пра пушчу? І адзін, і другі маюцца да яе, як галушкі да адкормленай гускі.

Праўда ў тым, што там, дзе сякуць дровы, там ляцяць трэскі. Бо ж чаму не атрымаў па галаве першы з берагу эколаг? Яго не цяжка распазнаць. Сядзіць так адзін з другім прыкаваны да дрэва і спявае хрыплым голасам: «Яшчэ Пушча не прапала...». Ды што я пішу «адзін з другім» ... Белавежскіх эколагаў у белавежскіх лясах у цяперашні час больш чым зуброў і аленяў разам. Няма неабходнасці нават адсочваць іх. Хопіць уключыць механічную пілу і ўжо збягаюцца яны з усіх бакоў як мухі да гнілога мяса. Леснікам ці бандытам хопіць мухалапкі ўзяць у рукі і лупіць па іх. І што, гэта «эколагі» маюць палохаць жывёл?!. А людзям лесу ў іх нялёгкай працы мяшаць?!. Таксама, увага: грыбнікі, турысты, аматары прыроды! Каб і вам не дасталася. Як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF