Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.6)

Міра ЛУКША

Бетон на нашым падмоклым. Ужо 5 снежня 1991 г. было вядома, што згодна з артыкуламі (35 уст. 2, пкт. 1 закона з 25.04.1985 г. аб гаспадарцы грунтамі і экспрапрыяцыі нерухомасці і распараджэннем Рады Міністраў ад 16.09. 1985 г.), што вялікая частка нерухомасцей не была неабходнай для мерапрыемства і інвестар «перадаў іх у распараджэнне дзяржаўных арганізацыйных адзінак». А тыя сталі ім распараджацца, бясплатна, з момантам перадачы ім здаўчапрыёмнага пратакола з днём 30 снежня 1991 года. І так, напрыклад, Нараўчанская гміна стала ўласніцай участкаў № 918, 920, 923, 925, 926, 927, 928, 930, 936, 940, 941, 942\1 і паловы ўчастка 939, велічынёй кожны па ад 0,160,17 га ў Луцэ і Слабодцы. Ваяводская ўправа меліярацыі і водных установак выступіла за пагашэнне сваёй управы над гэтай зямлёй у 2335 гектараў, экспрапрыяваных на патрэбы вадасховішча Семяноўка. Яны ляжалі цяпер па за абсягам вадасховішча, і нават досыць далёка ад яго берагоў. Гэтая маёмасць была цяпер ВУМіВУ zbędna. 24 мая 1991 г. тое ж самае атрымалася з 14,74 га грунтоў у Тарнопалі...

Засталіся палі, лугі, лес, дарогі гміннага карыстання, якія перасякалі вёскі і палеткі ад стагоддзяў. Вёсак ужо не было... Начальнік гміны ў Нараўцы 27 верасня 1989 г. у Decyzji рашыў пераняць як «пераймаючая адзінка» пагашаныя нерухомасці разам з «карысцямі і цяжарамі» на сябе, значыць на Гмінную ўправу, як маёмасць Дзяржаўнага фонду зямлі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF