Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Дубіны, Ліпіны, Барысаўка і Новаберазова сталі тэматычнымі вёскамі

Аляксей МАРОЗ

З 2016 года ў Дубінах, Ліпінах, Барысаўцы і Новаберазове дзейнічаюць тэматычныя вёскі. Для мясцовага насельніцтва з’яўляюцца яны новай прапановай пашырэння ведаў аб гісторыі сваіх сёл, сваёй традыцыі і культуры, а таксама ствараюць магчымасць зацікавіць сваімі козырамі айчынных і замежных турыстаў, якія шматлюдна наведваюць Белавежскую пушчу і яе наваколле, а частка з іх затрымліваецца на начлег у агракватэрах у Гайнаўскай гміне. У Дубінах падчас арганізавання тэматычнай вёскі рашыліся вярнуцца да традыцыі асочнікаў, якія ахоўвалі Белавежскую пушчу. Жыхары Барысаўкі зрабілі стаўку на драўлянае будаўніцтва і выконванне вырабаў у драўніне. У Ліпінах традыцыяй стаў «Бульбафэст» і таму мясцовыя актывісты з аб’яднання «Крыніца» зрабілі стаўку на беларускія бульбяныя традыцыі і знаёмяць з імі мясцовае насельніцтва і турыстаў. У Новаберазове і на палях вёскі былі збудаваны тры царквы і дзве часоўні, у якіх кожны год у свой час можна прымаць удзел у багаслужбах. Таму мясцовыя актывісты прапагандуюць гэты козыр сяла пад лозунгам «Новаберазова — вёска пад купаламі, з жывымі праваслаўнымі традыцыямі».

Гайнаўская гміна атрымала прапанову ўключыцца ў сетку тэматычных вёсак у Польшчы. Першапачаткова больш сёл выявіла ахвоту далучыцца да такой дзейнасці. Завязаліся ў іх ініцыятыўныя вясковыя групы, якія сталі рыхтаваць прапановы дзейнасці сваіх вёсак у якасці тэматычных. Работу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF