Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Лапы побач Беластока

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Колькі разоў праязджаў я цераз чыгуначную станцыю Лапы, але выглянуць навонкі тае станцыі не было якойсь нагоды. Часамчасам перасядаўся там з поезда на аўтобус або наадварот. І вось ёсць нагода — парафіяльнае свята Пятра і Паўла...

Спадзяваўся я, што на свята з’явяцца ў тамашні касцёл і яго наваколле натоўпы вернікаў. Але ж вялікае было маё расчараванне, калі тых натоўпаў ні перад касцёлам, ні ўсярэдзіне яго не аказалася. Стаў я нават падазраваць, што не ў адпаведны момант з’явіўся там. Але ж перад касцёлам драмалі адно тры ларкі з фэставымі прапановамі для наймалодшых; у касцельных лавах рэдкія душы.

Сёлетняе свята выпала пасярэдзіне тыдня, у чацвер — дзень рабочы і канікульны. Можа ў гэтым выпадку істотным аказаўся той рабочы дзень. Бо ж па дарозе з вакзала ў касцёл кінуўся мне ў вочы нетыповы лозунг на перакладзіне крыжа ў канцы пешаходнага віядука: „Bóg, praca, ojczyzna” заміж традыцыйнага „Bóg, honor, ojczyzna”. Ну, здаецца, гонару ў гэтай нашай Найяснейшай стала ў апошні час быццам значна менш, затое праца ў старымновым капіталізме стала асацыявацца не толькі з запаветам пасля выгнання з Раю — здабываць хлеб у поце чала. А ў Лапах, здаецца, праца цяпер асабліва каштоўная і той трэці ці чацвёрты запавет з Дзесяці запаведзяў неяк сам па сабе набывае важнасць.

У Лапах у выніку апошніх грамадскіх трансфармацый перасталі працаваць два вялікія прадпрыемствы: цукровы завод і чыгуначная майстэрня. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF