Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Свята ў Бацютах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1208 годзе бельгійская манашка Юльяна мела відзеж, у ходзе якой паказаўся ёй Ісус і рэкамендаваў хадайнічаць за ўстанаўленне свята ў гонар Цела Хрыстова. Ёй сніўся Месяц з цёмнай плямай, якую яна лічыла знакам недастатку такога свята. У выніку яе захадаў свята было ўстаноўлена ў дыяцэзіі Льеж у 1246 годзе, а ў 1264 годзе папа Урбан IV адмысловай булай устанавіў гэтае свята для ўсяго Касцёла. Паколькі була не была апублікавана да папскай смерці, паўсюднае гэтае свята ўстанавіла пазнейшая була ўжо ў 1317 годзе. Урачыстасць Najświętszego Ciała i Krwi Chrystusa — Boże Ciało, была вызначана на шасцідзясяты дзень пасля Вялікадня...

Відзежныя вытокі свята Божага Цела апісаны ў літаратуры, затое невядома мне, ці дзе апісаны вытокі святкавання ў той жа час праваслаўнага свята вёскі Бацюты, што ў пятнаццаці кіламетрах на захад ад Беластока; магчыма, што некаму з вяскоўцаў таксама нейкі відзеж з цёмнай плямай прысніўся. І тут, у Бацютах, прынята гэты вольны ад працы шасцідзясяты пасля каталіцкага Вялікадня дзень таксама адзначыць, але ўжо з іншай асновай і ў іншай абраднасці.

Падаўся я ў Бацюты байкам, цераз НевадніцуКасцельную. Пад тамашні касцёл на ўрачыстую працэсію пачыналі збірацца самыя першыя вернікі. А вось каля чыгуначнага пераезда ў Трыпуцях давялося мне быць сведкам даволі небяспечнай сітуацыі. Менавіта перад тым пераездам свяціліся чырвоныя святлафоры, аднак шлагбаўм не быў апушчаны. Дзве легкавушкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF