Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч. 3)

Міра ЛУКША

Што напісана Тапаром...

Беластоцкі ваявода магістр інжынер Станіслаў Топур, Беласток, 28 лютага 1976 года. ZIR.M402/Zb.S./2/76. Дазвол на экспрапрыяцыю зямлі і сельскагаспадарчых і жыллёвых будынкаў на тэрыторыі праектаванага Вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль у даліне ракі Верхняй Нарвы.

Ваяводская ўправа Сельскагаспадарчых інвестыцый у Беластоку, рэалізуючы праграму звязаную з пабудовай вадасховішча Семяноўка і канала, на падставе арт. 16 уст 1. закона ад дня 12 сакавіка 1958 г. аб прынцыпах і спосабе экспрапрыявання нерухомасцей і ў сіле распараджэння Рады Міністраў Польшчы ад дня 27 мая 1974 года ў справе перадачы некаторых правоў з абсягу органаў дзяржаўнай арганізацыі вышэйшага ўзроўню ў кампетэнцыю органаў улад ніжэйшага ўзроўню (...), ветліва просіць дазволу экспрапрыявання грунтоў на плошчы 3718 га і перасяленне гаспадарчых адзінак у колькасці 277 штук распаложаных на тэрыторыі вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль, прадбачанага да рэалізацыі ў 19771982 гадах.

Канцэпцыя пабудовы вадасховішча Семяноўка ў верхнім адрэзку ракі Нарвы ўзнікла ў момант пачатку падрыхтовак да рэгуляцыі ракі Нарвы і меліярацыі зялёных угоддзяў, распаложаных у яе даліне. Праграма меліярацыйных прац у даліне Нарвы была ад пачатку сцісла павязана з адначасовым забеспячэннем адпаведнай колькасці вады для наваднення лугоў і паш, што магчымае толькі ў выпадку пабудовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF