Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Баба-Яга з Арэшкава

Іаанна ЧАБАН

Недзе ў Белавежскай пушчы, па другім баку мяжы жыве Дзед Мароз. Асабіста я ніколі з ім не сустракалася. Хацелася б туды дачку завезці, каб паглядзела. Але, вядома, паехаць у Беларусь, хаця б на некалькі гадзін, справа надта складаная. Папала я затое ў бязвізавым рэжыме ў пушчанскую хатку Бабы-Ягі разам з настаўнікамі Сакольскай аграрнай школы і іх дзяцьмі. Стаіць яна на самым канцы падгайнаўскага Арэшкава. Не ведаю дэталяў наконт суседа — Дзеда Мароза, але магу сказаць, што арэшкаўская Баба-Яга надта багатая, жыве не ў адной, а ў дзвюх хатах.

Пасля двухгадзіннага падарожжа наш аўтобус запыняецца на невялікай, пясчанай стаянцы. Маім вачам паказваецца архітэктурнае цудацудовішча родам з казкі пра «Залатую рыбку». Велізарная, шматпавярховая хата, з фіялетавымі, дзенідзе аблупленымі з фарбы сценамі і белымі, гіпсавымі арнаментамі, стылізаванымі на вясковыя ўзоры. Колюць у вочы таксама крышку абдзертыя з фарбы чырвоныя дзверы. Януш Корбель, вечная яму памяць, напэўна плача, гледзячы згары на такое знявечанне пушчанскага краявіду. Побач з «палацам» на тым жа пяску стаіць хатка велічынёй традыцыйнай, драўлянай. На жаль, дрэва на ёй не відаць. Дах і вонкавыя сцены абклееныя нечым, што па форме напамінае кандытарскія прадукты, памаляваныя яркімі прымітыўнымі колерамі. Усярэдзіне ўсё, што хочаш — і дрэва, і гліна, і тэракота. Дзверы туалета так перакрывіліся, што каб адчыніць іх, трэба абавязкова моцна пхнуць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF