Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Лета

Віктар САЗОНАЎ

Большасць людзей чакаюць менавіта гэтай пары года. Адны, каб з’ездзіць куды адпачыць, другія, каб пакапацца на лецішчы, іншыя проста, каб пагрэцца на сонцы. А для большасці беларусаў немалаважным зя’ўляецца і той факт, што летам трэба менш плаціць за камуналку. Тут, як гаворыцца, кожнаму сваё. Але менавіта лета самая чаканая пара года.

Яно доўга не прыходзіць, і хутка зыходзіць, прычым кожны раз нечакана. Зрэшты, лета гэта яшчэ і добры індыкатар вызначэння дабрабыту як кожнага асобнага чалавека, яго сям’і, так і дзяржавы ў цэлым. Ні для каго не сакрэт, што менавіта чыноўнікі і іншыя дзяржаўныя служачыя, а таксама і людзі, не толькі надзеленыя ўладай, але і большменш блізкія да яе, выкарыстоўваюць гэтую пару года напоўніцу. Гэта сапраўды іх час. Яны бяруць сабе тады адпачынкі, у іх ёсць сродкі, каб наведаць экзатычныя месцы планеты з камфортнымі гатэлямі і рэстаранамі з разнастайнай кухняй і, самае галоўнае, з поўнай адсутнасцю рускамоўных турыстаў.

Для рускамоўных асобныя гета. Як правіла гэта берагі Турцыі ды Егіпта, і канешне ж, не турыстычная паездка па Ніле з ветлівым англійскамоўным гідам, які значна пашырыць вашы веды не толькі пра Егіпет, але і пра старадаўні свет увогуле, а прыбярэжныя гатэлі, дзе, як кажуць самыя шчаслівыя рускамоўныя турысты: „Усё ўключана!”.

Усё! Вось яна мара для чалавека з невялікім грашовым заробкам і з яшчэ меншымі прэтэнзіямі на пашырэнне гістарычных і геаграфічных пазнанняў. Еш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF