Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.
Урочышча 2017Іаанна ЧАБАНЯк хутка бяжыць час! За намі ўжо XXII выпуск «Урочышча» — Супрасльскіх сустрэч з натурай і мастацтвам. Сонечная нядзеля. У цэнтры Супраслі, у даліне на ўзбярэжжы рэчкі, паставілі вялікую сцэну і цэлае мястэчка зялёных, быццам мусульманскія сцягі, і крыху падобных на татарскія юрты гандлёвых палатак. Поўны асартымент: сала, кілбасы, сыр, свойскія пончыкі, расейская касметыка, украінскія завушніцы і рукадзельныя, анучныя цацкі. Пры ўваходзе ў палатачнае мястэчка — выстаўка архіўных фотаздымкаў сем’яў з Супраслі і недалёкіх Студзянак. На вялікіх чорнабелых копіях прадстаўлены сірочы дом з саракавых гадоў мінулага стагоддзя з гаспадарамі — ксяндзом і манашкамі ў капелюшах, напамінаючых белыя самалёты. Прадшколле па вуліцы Касцельнай, затым святая камунія, працэсія пад касцёлам з дзяўчынкамікракавянкамі. Ксёндз Гаевіч на фоне царквы ў 1930х гадах. Ніводнага здымка з манастыра ці нейкага праваслаўнага свята. Са сцэны далятае песня ў стылі рэге — запіс нейкага канцэрта ў Ломжы — «...паглянь у люстэрка, паглянь на сябе, перш чым пачнеш крытыкаваць іншых». Пару метраў далей у мастацкім ліцэі пачынаюцца заняткі для дзетак з нагоды нядаўна прайшоўшага Дня дзіцяці. У прыгожа адноўленых палацавых інтэр’ерах гледачоў чакае выстаўка пленэрных прац ліцэістаў і гасцей з Каледжа мастацтва ў Мінску. Пастэльныя вулачкі Супраслі і Тыкоціна ў лёгкай, быццам вясенні дожджык, акварэлі. Марта МушынскаяЮзафовіч — настаўніца ліцэя, (...) |