Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Аўгустаўскія цэрквы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Памятная кніга Сувальскай губерні ад 1885 года пісала, што паводле захаваных у архівах дакументаў, у 1569 годзе па загадзе караля Жыгімонта Аўгуста была пабудавана ў Аўгуставе царква пад заступніцтвам Багародзіцы, якая мела тады яшчэ стаяць на акраіне горада. Кніга падае, што ў міжчасе царква была пераназвана на Праабражэнскую; магчыма, што з далучэннем да Берасцейскай уніі. Была гэта невялікая царква і калі ў палове 1870х гадоў узнікла пытанне ўстаўлення ў царкоўку іканастаса, апекуны царквы заявілі, што гэта немагчыма з за цеснаты, а і без яго можа ўмясціць толькі 44 чалавек. Наспявала рашэнне пабудаваць у Аўгуставе мураваную царкву. Спярша, аднак, была перабудавана старая ўніяцкая царква, якая з паралельным пераходам на праваслаўе атрымала імя Казанскай іконы Багародзіцы, але і яна аказалася надта цеснай.

Пасля Студзеньскага паўстання на „мяцежніцкія” тэрыторыі прыбывае больш царскага войска і больш царскіх чыноўнікаў. Яны патрабуюць такой жа духоўнай стравы, што і раней... У 1881 годзе распачалася пабудова новай мураванай царквы на гарадскім рынку; пабудова была завершана тры гады пазней, яе заступнікамі сталі апосталы Пётр і Павел. Была гэта тыповая царква ў выглядзе „карабля”, з адным купалам і званіцай з шасцю званамі. Адзін звон важыў 25 пудоў, другі на дзесяць пудоў менш; гэты быў прысвечаны царупакутніку Аляксандру ІІ, пры якім было прынята рашэнне пабудаваць храм, і апрача эпітафіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF